Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі
The Assembly Of Pro-Democratic NGOs Of Belarus

Пра Асамблею  |   Старонка ў Facebook

 
 

Структура Асамблеі:

 

Кангрэс Асамблеі НДА - вышэйшы орган Асамблеі. Адбываецца адзін раз на два гады. У Кангрэсе ўдзельнічаюць прадстаўнікі арганізацыяў-сябраў Асамблеі. Кангрэс зацьвярджае Стратэгічны плян разьвіцьця Асамблеі. Прымае стратэгічна важныя рашэньні. Разглядае і зацьвярджае Статут Асамблеі і ўносіць у яго зьмены. Абірае Рабочую групу (далей РГ) – кіруючы орган Асамблеі паміж Кангрэсамі. Прымае заявы, звароты і іншыя дакумэнты ад імя Асамблеі. Кангрэс прымае і зацьвярджае справаздачу старшыні РГ, старшыні Рэвізійнай камісіі.

 

Рабочая група Асамблеі НДА – кіруючы орган Асамблеі НДА паміж Кангрэсамі. Забясьпечвае выкананьне рашэньняў Кангрэсу. Склад РГ зацьвярджаецца Кангрэсам зь ліку прадстаўнікоў арганізацыяў-сябраў Асамблеі, вылучаных галіновымі і тэрытарыяльнымі Круглымі сталамі. РГ абірае Старшыню і намесьніка(ў) РГ зь ліку сябраў РГ.

РГ зацьвярджае дакумэнты, якія рэглямэнтуюць функцыянаваньне структурных адзінак Асамблеі і мэханізмы іх каардынацыі, абапіраючыся на Статут. Зацьвярджае праграмы і пляны ў межах Стратэгічнага пляну Асамблеі. Вырашае пытаньні аб сяброўстве ў Асамблеі згодна з Палажэньнем аб сяброўстве ў Асамблеі.

РГ праходзіць раз на некалькі месяцаў.

 

 

Праўленьне Рабочай групы Асамблеi НДА -  – орган Рабочай групы Асамблеi НДА, якi каардынуе працу структураў Асамблеi НДА, прадстаўляе iнтарэсы Асамблеi, зацьвярджае праекты. У яго уваходзяць Старшыня РГ, яго намесьнiкi i Кіраўнік Выканаўчага бюро Асамблеi. Кiраўнiком Праўленьня зьяўляецца Старшыня РГ.

Праўленьне дзейнічае паміж РГ, зьбіраецца раз на 2 тыдні.

 

 

Выканаўчае бюро Асамблеі НДА – стала дзеючы выканаўчы орган Асамблеі НДА. Забясьпечвае выкананьне рашэньняў Праўленьня і РГ Асамблеі НДА. Забясьпечвае функцыянаваньне структурных адзінак Асамблеі НДА.

Асноўныя функцыі:

        Інфармацыйнае забесьпячэньне арганізацыяў-сябраў Асамблеі НДА.

        Тэхнічнае забесьпячэньне арганізацыі і правядзеньня паседжаньняў РГ і Кангрэсаў Асамблеі НДА.

         Вядзеньне і абнаўленьне базы зьвестак пра НДА-сябраў Асамблеі.

        Арганізацыя юрыдычнай дапамогі арганізацыям-сябрам Асамблеі НДА.

        Арганізацыя і правядзеньне мерапрыемстваў у межах Рабочага пляну Асамблеі НДА.

        Узаемадзеяньне са СМІ дзеля інфармаваньня грамадзтва пра ініцыятывы і дзейнасьць Асамблеі НДА і арганізацыяў-сябраў НДА.

        Забесьпячэньне камунікацыі з замежнымі партнэрамі.


Асамблея НДА
Структура Асамблеі