Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі
The Assembly Of Pro-Democratic NGOs Of Belarus

Пра Асамблею  |   Старонка ў Facebook

 
 

Паслугі для сябраў

Электронная рассылка belngo.info

Утрымлівае інфармацыю пра праграмы, праекты, стажыроўкі, конкурсы грантаў для НДА. Складаецца з унікальнай карыснай для грамадзкіх актывістаў інфармацыі, а таксама акамулюе абвесткі зь іншых тэматычных і рэгіянальных рассылак паводле вызначаных крытэраў. Выходзіць 2 разы на тыдзень.

Часопіс “Асамблея”

“Асамблея” агульнакраёвы інфармацыйна-аналітычны часопіс для недзяржаўных арганізацыяў Беларусі. Ён інфармуе, камэнтуе і аналізуе сытуацыю, якая тычыцца трэцяга сэктару як у краіне, так і за яе межамі. Да 2003 году выдаваўся пад назвай “Бюлетэнь”. Выходзіць штоквартал.

“Камунікатыўная пляцоўка”

На базе Асамблеі адбываюцца абмеркаваньні разназнастайных важных для таго ці іншага часовага пэрыяду праблемаў і тэм. З гэтай мэтай адбываюцца разнастайныя мерапрыемтсвы (круглыя сталы, канфэрэнцыі, форумы НДА), якія могуць ініцыявацца кіраўніцтвам ці групамі арганізацыяў.

Калектыўная абарона

У межах праграмы аказваецца кваліфікаваная юрыдычная дапамога арганізацыям-сябрам Асамблеі НДА і іншым дэмакратычным НДА Беларусі. Праводзіцца маніторынг парушэньняў правоў грамадзкіх арганізацыяў. Адбываецца інфармаваньне аб парушэньнях і іншых важных падзеях беларускіх НДА і міжнароднай супольнасьці. Ажыцьцяўляецца асьветніцкая (правядзеньне канфэрэнцыяў і круглых сталоў) і выдавецкая дзейнасьць (літаратура па свабодзе аб’яднаньняў, рэгістрацыі, зборнікі нарматыўных актаў, рэкамэндацыі па справаводзтве і інш.)

Адукацыя

Ладжаньне навучаньня па шэрагу тэмаў, якія карэлююць з мэтамі Асамблеі.

Базы зьвестак

Вядуцца і абнаўляюцца базы зьвестак па беларускіх НДА, па замежных фундацыях, па беларускіх трэнерах, па СМІ.

Дасьледваньні

Правядзеньне дасьледваньняў грамадзкага сэктару.

Кансультацыі

Сябры Асамблеі могуць атрымліваць кваліфікаваныя юрыдычныя кансультацыі і дапамогу па напісаньні праектаў, парады па эфэктыўнай працы з грантадаўцамі і па пошуку партнэраў у Беларусі і за мяжой.


Асамблея НДА
Паслугі для сябраў