Атака ўладаў на праваабарончыя арганізацыі – выклік для беларускай грамадзянскай супольнасьці
16 кастрычніка адбылося чарговае паседжаньне РГ Асамблеі НДА
У Асамблею былі прынятыя 12 новых арганізацыяў. На дадзены момант колькасьць сябраў Асамблеі НДА складае 276 арганізацыяў ды ініцыятываў.
Падведзеныя прамежкавыя вынікі кампаніі “Стоп 193.1!”, сярод якіх: тэма стала адной зь вядучых, яна гучыць у шэрагу з такім патрабаваньнем да беларускіх уладаў з боку міжнароднай супольнасьці як адмена сьмяротнага пакараньня; улады пачалі казаць пра магчымую адмену артыкула. Але ня гледзячы на абяцаньні чыноўнікаў, кампанію вырашана працягваць да рэальнай адмены любой адказнасьці, а ня толькі крымінальнай, за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў.
Абмеркаваная Канцэпцыя разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці, якая па даручэньні РГ была распрацаваная Праўленьнем Асамблеі. Вырашана працягнуць на некалькі месяцаў дыскусіі і абмеркаваньні сярод грамадзкіх актывістаў на рэгіянальным і сталічным узроўні.
Сябры РГ былі праінфармаваныя пра маючы адбыцца 16-17 кастрычніка Форум грамадзянскай супольнасьці ў межах Усходняга партнэрства. Вырашана правесьці кансультацыі з арганізацыямі, якія адабраныя для ўдзелу для ўзгадненьня агульнай пазыцыі і падыходаў.
На паседжаньні выступілі сябры РГ, якія прысутнічалі на так званых грамадзкіх слуханьнях па будаўніцтве АЭС, якія нядаўна ладзіліся ў Астраўцы.
Была прынятая заява, у якой выказваецца стаўленьне РГ Асамблеі НДА да сытуацыі з грамадзкім абмеркаваньнем будаўніцтва АЭС. У ёй гаворыцца, што нельга лічыць што грамадзкія слуханьні адбыліся, бо ня быў забясьпечаны доступ грамадзкасьці да ўдзелу ў іх, размовы на мерапрыемстве адбывалася не па прадмеце слуханьняў, не абмяркоўваўся даклад па ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе. Сябры РГ асудзілі затрыманьне на 7 сутак расейскага экспэрта і стварэньне перашкодаў для ўдзелу ў мерапрыемстве прадстаўнікоў экалягічных арганізацыяў.
Атака ўладаў на праваабарончыя арганізацыі – выклік для беларускай грамадзянскай супольнасьці