Атака ўладаў на праваабарончыя арганізацыі – выклік для беларускай грамадзянскай супольнасьці
Прадстаўнікі Форуму грамадзянскае супольнасьці дамагліся, каб іх запрашалі на іншыя мерапрыемствы ў межах праграмы Ўсходняе партнэрства
2010-04-30
Супраць дадзенага рашэньня выступіла толькі афіцыйная дэлегацыя Беларусі. Пра гэта паведаміў сьпікер Форума грамадзянскае супольнасьці і старшыня Рабочае групы Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч.
29 красавіка ў Брусэлі адбылася трэцяя міждзяржаўная сустрэча па першай плятформе праграмы Ўсходняе партнэрства “Дэмакратыя, добрае кіраваньне і стабільнасьць”. На ёй прысутнічалі дэлегацыі з шасьці краінаў-удзельніцаў праграмы, 27 краінаў-сябраў ЭЗ і прадстаўнікі Эўракамісіі. Тэма трэцяй сустрэчы: удасканаленьне судовай сыстэмы і барацьба супраць карупцыі.
“На падобнае мерапрыемства ўпершыню былі запрошаныя прадстаўнікі Форуму грамадзянскае супольнасьці, -- распавёў удзельнік сустрэчы Сяргей Мацкевіч. – Пакуль у якасьці госьцяў. Мы мелі магчымасьць толькі выказаць свае рэкамэндацыі і меркаваньні. Гэтай магчымасьцю мы скарысталіся напоўніцу. Паколькі нашая асноўная мэта – запрашэньне на наступныя мерапрыемствы праграмы Ўсходняга партнэрства ў іншым статусе, каб мы маглі ня толькі кантраляваць і займацца маніторынгам, але і ўдзельнічаць у дапрацоўцы праграмы”.
На трэцяй міждзяржаўнай сустрэчы было прынятае рашэньне запрашаць прадстаўнікоў Форуму грамадзянскае супольнасьці ня толькі на паседжаньні плятформы, але і на іншыя мерапрыемствы. Такі варыянт падтрымалі амаль усе ўдзельнікі трэцяй міждзяржаўнай сустрэчы. Супраць выказаліся толькі прадстаўнікі афіцыйнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь.
“Адзіныя, хто быў супраць, але не на самім паседжаньні, а папярэдне, -- гэта афіцыйная дэлегацыя Беларусі. Да пачатку трэцяй міждзяржаўнай сустрэчы па першай плятформе яны даслалі ліст за подпісам амбасадара Беларусі ў ЭЗ Уладзімера Сянько. Маўляў, у іх шмат працы і запрашэньне большай колькасьці людзей запаволіць работу. А акрамя таго, прадстаўнікі афіцыйнай дэлегацыі ня бачаць карысьці ў нашай працы”, -- распавёў Сяргей Мацкевіч.
На трэцяюю міждзяржаўную сустрэчу па першай плятформе праграмы Ўсходняе партнэрства былі запрошаныя прадстаўнікі каардынацыйнага камітэта Форуму грамадзянскай супольнасьці старшыня Рабочае групы Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч і кіраўнік праграмы “Эўрапейскае партнэрства – у імя дэмакратыі” Хрысьціна Прунерава.
Кантактная асоба:
Сяргей Мацкевіч, старшыня Рабочае групы Асамблеі НДА, + 375296512397
Электронная пошта: preskantakt@belngo.info
Атака ўладаў на праваабарончыя арганізацыі – выклік для беларускай грамадзянскай супольнасьці