Атака ўладаў на праваабарончыя арганізацыі – выклік для беларускай грамадзянскай супольнасьці
ПРЭС-РЭЛІЗ
22-10-2009
Асамблея няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў
Група дэпутатаў нацыянальнага парлямэнту Швэцыі, якая на дадзены
момант старшынюе ў Эўразьвязе, далучылася да кампаніі “Стоп 193.1!”.
Швэдзкія парлямэнтары накіравалі адпаведныя заявы ў Менск напярэдадні
прыняцьця рашэньня па санкцыях супраць шэрагу службовых беларускіх
асобаў.
Прадстаўнічка Хрысьціянскае дэмакратыі Анэлі Энаксан (Annelie
Enochson), а таксама дзьве дэпутаткі з Лібэральнай Народнай Партыі
Сэсілія Вігстрём (Cecilia Wigström) і Брыгіта Ольсон (Birgitta
Ohlsson) падтрымалі кампанію “Стоп 193.1!”. Парлямэнтары накіравалі
звароты да беларускіх уладаў з патрабаваньнем аб скасаваньні
крымінальнага артыкула, які робіць немагчымым нармальнае
функцыянаваньне грамадзянскага сэктара ў прынцыпе. Дэпутаты Рыксдага
сыгналізуюць афіцыйнаму Менску, што валодаюць поўнай і аб’ектыўнай
інфармацыяй пра сапраўдную сытуацыю ў сфэры свабоды асацыяцыяў у
Беларусі.
Выканаўчая дырэктарка Асамблеі НДА і каардынатар кампаніі Алёна
Валынец выказвае ўдзячнасьць швэдзкім палітыкам за салідарную пазыцыю
і пасьлядоўнасьць у адстойваньні правоў чалавека ў Беларусі. “На жаль,
беларускія ўлады ня надта сьпяшаюцца давесьці шчырасьць сваіх намераў
аб скасаваньні артыкула 193.1 КК. Унутры Беларусі мы маем даволі
вузкае кола рычагоў уплыву на ўлады, таму міжнародная падтрымка і ціск
павялічваюць шансы на магчымасьць зьменаў”, -- зазначыла Алёна
Валынец.
Кантактная асоба:
Алёна Валынец, кіраўніца Выканаўчага бюро Асамблеі НДА, + 375296516127
Электронная пошта: preskantakt@belngo.info
Атака ўладаў на праваабарончыя арганізацыі – выклік для беларускай грамадзянскай супольнасьці