Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі
The Assembly Of Pro-Democratic NGOs Of Belarus

Пра Асамблею  |   Старонка ў Facebook

 
 

2009-09-21

Экспэрты абмеркавалі Канцэпцыю разьвіцьця трэцяга сэктару

Грамадзкія лідэры згодныя разьвіваць трэці сэктар супольна і канцэптуальна. Да такога рашэньня прыйшлі ўдзельнікі круглага стала “Канцэпцыя разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці Беларусі”, зладжанага Міжнародным аб’яднаньнем “Акт”.

Нагадаем, Канцэпцыя была распрацаваная Асамблеяй НДА. Паводле задумы стваральнікаў, дадзены дакумэнт павінен падказаць уладам шляхі стварэньня спрыяльных умоваў для разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці, ажыўленьня грамадзянскіх ініцыятываў і ўдасканаленьня заканадаўства аб дзейнасьці НДА.

На мерапрыемстве прысутнічала каля 20 прадстаўнікоў такіх вядомых у Беларусі НДА, як Беларускі Хельсінскі Камітэт, Адукацыйны цэнтар “ПОСТ”, “ВІТ”, Цэнтар “Супольнасьць”  і шэраг іншых уплывовых структураў.

Сустрэча паказала, што прадстаўнікі грамадзянскае супольнасьці згодныя падтрымаць Канцэпцыю, аднак пры ўмове дэталізацыі дакумэнта. У прыватнасьці, як адзначыў сябра цэнтру “ПОСТ” Уладзь Вялічка, дадзены праект Канцэпцыі закранае аспэкт узаемаадносінаў паміж дзяржавай і НДА, але не прадугледжвае стасункаў унутры грамадзянскае супольнасьці”.;

З такой пазыцыяй не зусім згодны старшыня БХК і сябра Кансультатыўнае Рады Алег Гулак. “Наяўнасьць Канцэпцыі дапаможа патлумачыць уладам патрэбу ва ўзаемадзеньні зь інстытуцыямі трэцяга сэктару. Скіраванасьць толькі на грамадзянскую супольнасьць у дакумэнце наўрад ці прыняе плён, паколькі мы ня можам размаўляць на мове ўльтыматумаў”, -- падсумаваў Алег Гулак.

Прадстаўнікі Асамблеі НДА спадзяюцца, што ад Канцэпцыі будзе станоўчы грамадзкі эфэкт. Таму, як зазначыў старшыня Асамблеі Сяргей Мацкевіч, любыя канструктыўныя прапановы і водгукі будуць толькі вітацца.


Атака ўладаў на праваабарончыя арганізацыі – выклік для беларускай грамадзянскай супольнасьці
Экспэрты абмеркавалі Канцэпцыю разьвіцьця трэцяга сэктару