Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі
The Assembly Of Pro-Democratic NGOs Of Belarus

Пра Асамблею  |   Старонка ў Facebook

 
 

1.11.2011 Заява Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі

Беларускія грамадскія дзеячы перасцерагаюць ад пераўтварэння нацыяльнай платформы форуму грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства ў яшчэ адзін палітычны суб’ект

Лідэры вядомых беларускіх грамадскіх арганіцыяў звярнуліся да арганізацыяў-удзельніц Нацыянальнай платформы ФГС УП у падтрымку тых каштоўнасцяў і мэтаў, якія былі пакладзеныя ў “Мемарандум аб супрацоўніцтве” дзеля таго, каб пазбегнуць магчымай палітызацыі Нацыянальнай платформы. У адмысловай заяве, падпісанай сёння, грамадскія лідэры выказалі сваю падтрымку ідэі Нацыянальнай платформы як пляцоўкі для камунікацыі і дыялогу паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, зацікаўленых у еўрапейскім вектары развіцця Беларусі.

Сярод падпісантаў заявы кіраўнікі такіх вядомых у Беларусі арганізацыяў, як Асамблея НДА, Беларуская асацыяцыя журналістаў, BISS, Беларускі хельсінкскі камітэт, ПЦ “Вясна” і інш.

Сяргей Мацкевіч, старшыня Рабочай групы Асамблеі НДА, адзначыў станоўчыя вынікі апошняй канфэрэнцыі Нацыянальнай плятформы, якая прыняла “Мэмарандум аб супрацоўніцтве” і вызначыла Нацыянальную плятформу як пляцоўку для камунікацыі паміж зацікаўленымі НДА па еўрапейска-беларускіх дачыненнях. Адначасова, Сяргей Мацкевіч выказаў “занепакоенасьць адносна магчымага адыходу Нацыянальнай плятформы ад першасных мэтаў і страты апоры на шырокія грамадзкія колы. Трэба паважаць выбар кожнай арганізацыі, але наша агульная дзейнасьць у межах Нацыянальнай плятформы мусіць адбывацца па тых напрамках, дзе нам удалося дасягнуць кансэнсусу”.

Пераўтварэння Нацыяльнай платформы ў яшчэ адзін палітычны суб’ект у краіне падпісанты заявы бачаць як адну з магчымых небяспекаў. “Палітызацыя Нацыянальнай платформы шкодная, паколькі падмяняе мэты яе, як утварэння, якое мусіць на нацыянальным узроўні спрыяць рэалізацыі задачаў тэматычных платформ Усходняга Партнёрства. Грамадзянская супольнасць не можа быць палітычным суб'ектам і не можа змагацца за ўладу. Гэта задача палітычных партыяў. Палітызацыя Нацплатформы акрамя ўсяго іншага ў нашых умовах яшчэ і стварае пагрозу для яе арганізацыяў-сябраў”, пракаментаваў такую пагрозу Дзяніс Мельянцоў з Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў (BISS).

Як заявіла Вольга Стужынская, дырэктар Офісу за дэмакратычную Беларусь, “праз Нацыянальную платформу ФГС УП беларускія НДА павіныя спрыяць прасоўванню агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў і рэінтэграцыі Беларусі ў еўрапейскую сям’ю дэмакратычных краінаў. Дзейнасць Нацплатформы павінная садзейнічаць рэформам і трансфармацыі краіны, набліжэнні яе да еўрапейскіх стандартаў дабрабыту для сваіх грамадзянаў.”

Таксама, у супольнай заяве гаворыцца, што дзейнасць Нацыянальнай платформы павінная засяродзіцца менавіта на працы чатырох тэматычных рабочых групаў як гэта арганізавана ў межах Форуму грамадзянскай супольнасці і нацыянальных платформаў ФГС іншых краінаў Усходняга партнёрства. Указваецца, што праз дзейнасць дадзеных групаў арганізацыі грамадзянскай супольнасці змогуць павышаць свой экспертны патэнцыял і прапаноўваць канкрэтныя шляхі і механізмы па набліжэнні Беларусі да еўрапейскіх стандартаў і норм.

Апроч таго, у заяве гучыць заклік да ўкладання складу будучага Каардынацыйнага камітэту Нацыянальнай платформы з улікам разнастайнасці інтарэсаў арганізацый грамадзянскай супольнасці і іх тэрытарыяльнага прадстаўніцтва.

Заява завяршаецца словамі перакананасці ў тым, “што прагрэс і поспех у дзеяннях Нацыянальнай платформы ФГС УП будзе грунтавацца на падставе канкрэтных супольных дзеянняў, па якіх дасягнуты кансэнсус паміж яе арганізацыямі-удзельнікамі”

 

Заява аб Нацыянальнай Платформе Форума Грамадзянскай Супольнасці Усходняга Партнёрства

Мы, прадстаўнікі грамадскіх арганіцый, выказваем сваю падтрымку ідэі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства як пляцоўкі для камунікацыі і дыялогу паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, зацікаўленых у еўрапейскім вектары развіцця Беларусі.

Мы падзяляем каштоўнасці і мэты, запісаныя ў “Мемарандуме аб супрацоўніцтве ў межах Нацыянальнай платформы ФГС УП”, які быў абмеркаваны і прыняты зацікаўленымі арганізацыямі-удзельнікамі на канферэнцыі Нацыянальнай платформы 29 кастрычніка 2011. Мы адзначаем, што менавіта на беларуска-еўрапейскіх дачыненнях, мадэрнізацыі краіны і працэсах еўрапейскай інтэграцыі Беларусі павінен быць зроблены фокус дзейнасці Нацыянальнай платформы ФГС УП.

Аднак мы выказваем перасцярогу супраць магчымай палітызацыі Нацыянальнай Платформы і ператварэння яе ў яшчэ адзін палітычны суб’ект (у прыватнасці такую мэту ставіць “Стратэгія 2012”). Мы мяркуем, што дзейнасць Нацыянальнай платформы павінная засяродзіцца на працы чатырох тэматычных рабочых групаў як гэта арганізавана ў межах Форуму грамадзянскай супольнасці і нацыянальных платформаў ФГС іншых краінаў УП. Менавіта праз дзейнасць дадзеных групаў арганізацыі грамадзянскай супольнасці могуць павышаць свой экспертны патэнцыял і прапаноўваць канкрэтныя шляхі і механізмы па набліжэнні краіны да еўрапейскіх стандартаў і норм.

Таму мы перакананыя, што дзейнасць беларускай Нацыянальнай платформы ФГС УП павіная быць каардынаваная з удзелам лідэраў тэматычных платформаў, якія павінныя быць імі абраныя і стаць абавязковымі сябрамі будучага сталага Каардынацыйнага камітэту Нацыянальнай платформы ФГС УП. У дадатак, Каардынацыйны камітэт мае забяспечыць збалансаванае прадстаўніцтва шырокага кола арганізацый-сябраў, а таксама розных рэгіёнаў Беларусі.

Мы спадзяемся, што гэтае меркаванне будзе падтрыманае арганізацыямі-сябрамі Нацыянальнай платформы ФГС УП і ўлічанае пры фармаванні стала дзеючага Каардынацыйнага камітэту падчас наступнай канферэнцыі Нацыянальнай платформы ФГС УП.

Сяргей Мацкевіч, Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі
Вольга Стужынская, Офіс за дэмакратычную Беларусь
Жанна Літвіна, Беларуская асацыяцыя журналістаў
Дзяніс Мельянцоў, Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS)
Алег Гулак, Беларускі хельсінкскі камітэт
Валянцін Стэфановіч, Праваабарончы цэнтр “Вясна”
Таццяна Канопкіна, Гродзенскае аддзяленне “Таварыства беларускай школы”
Аліцыя Шыбіцкая, “Аб'яднаны шлях”
Кацярына Пшыбыльска, Беларускае Шуманаўскае Таварыства
Вячаслаў Паздняк, Wider Europe
Святлана Зінкевіч, “АКТ”
Віталь Васількоў, Фонд садзейнічання ўстойліваму развіццю
Аляксандр Адамянц, Цэнтр еўрапейскіх даследванняў

 


Асамблея НДА
Атака ўладаў на праваабарончыя арганізацыі – выклік для беларускай грамадзянскай супольнасьці
Дзеці-інтэлектуалы, група японскіх турыстаў і беларускія міліцыянты - героі новых мультфільмаў з сэрыі "Стоп 193.1!"
Усходнія дыктатуры вучацца ў Беларусі
Беларускія НДА ўжо рыхтуюць свае прапановы
У Вільні адбыўся брыфінг на тэму “Артыкул 193-1: крымінальная адказнасьць за дзейнасьць NGO ў Беларусі”
Адбылася канфэрэнцыя грамадзянскае супольнасьці “Дарожная мапа Ўсходняга партнэрства для Беларусі”
Вярхоўны суд адмовіў у рэгістрацыі беларускага аддзяленьня Міжнароднай хэльсінскай асацыяцыі
Грамадзкія актывісты не далі ўрадавай дэлегацыі схаваць праблему рэпрэсіўнага заканадаўства ў Беларусі
ВЯРХОЎНЫ СУД АДХІЛІЎ СКАРГУ АСАМБЛЕІ НДА НА АДМОВУ Ў РЭГІСТРАЦЫІ
Улады думаюць пра скасаваньне артыкула 193.1... вельмі доўга!
Прадстаўнікі Форуму грамадзянскае супольнасьці дамагліся, каб іх запрашалі на іншыя мерапрыемствы ў межах праграмы Ўсходняе партнэрства
У Вярхоўным судзе распачаўся судовы працэс па скарзе Асацыяцыі каардынацыі грамадзкіх аб’яднаньняў Асамблеі НДА адносна адказу Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі
Рабочая група Асамблеі НДА заклікае Раду Міністраў распрацаваць закон “Аб некамэрцыйных арганізацыях” у шчыльнай супрацы з зацікаўленымі суб’ектамі
Вярхоўны суд: адмова “Залатому льву” ў рэгістрацыі – законная
Асамблея НДА: трэцяя спроба зарэгістравацца не ўдалася
Дэмакратызацыя Беларусі пачнецца з дыялёгу дзяржавы і грамадзянскай супольнасьці
Кіраўніцтва Асамблеі НДА лічаць, што ў міжпарлямэнцкай структуры Эўранэст мусяць быць прадстаўленыя ня толькі палітычныя партыі, але і суб’екты грамадзянскай супольнасьці
Сябры Каардынацыйнага камітэта Форуму грамадзянскае супольнасьці абмеркавалі шляхі павелічэньня ўплыву грамадзянскіх супольнасьцяў краінаў-удзельніцаў на праграму “Ўсходняе партнэрства”
Кіраўнік Рабочай групы Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч вылучаны ў Менскую выбарчую камісію
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у межах бліжэйшай сэсіі не плянуюць разглядаць пытаньне аб дэкрыміналізацыі артыкула 193.1 КК
Канцэпцыя спрыяньня органамі ўлады разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці, распрацаваная Асамблеяй НДА, ідзе ў рэгіёны
Асамблея падала дакумэнты на рэгістрацыю
Аб’яднаньню “Залаты леў” не ўдалося ў судовым парадку аспрэчыць падставы нерэгістрацыі
«Грамадзянская супольнасьць - 2009»: Асамблея НДА Беларусі ўзнагародзіла выбітных актывістаў
Сьнягуркі і навагоднія зайцы спрабавалі аднесьці ў парлямэнт заяву
Адбыўся круглы стол: “На шляху да скасаваньня артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу”
Адбыўся ўстаноўчы сход Асацыяцыі каардынацыі грамадзкіх арганізацыяў “Асамблеі НДА”
Сяргей Мацкевіч азнаёміў міністраў замежных справаў краінаў ЭЗ і краінаў-удзельніцаў “Усходняга партнэрства” з прапановамі ўдзельнікаў першага Форума грамадзянскай супольнасьці
Кіраўнік Рабочай групы Асамблеі НДА і сябра кіраўнічай рады Форума грамадзянскай супольнасьці Сяргей Мацкевіч камэнтуе вынікі першага пасяджэньня Форума
Культурна-асьветніцкаму аб’яднаньню са Слоніма “Залаты леў” адмовілі ў рэгістрацыі па абсурдных прычынах
Генэральная пракуратура адказала Дзядам Марозам
Група дэпутатаў нацыянальнага парлямэнту Швэцыі, якая на дадзены момант старшынюе ў Эўразьвязе, далучылася да кампаніі “Стоп 193.1!”
16 кастрычніка адбылося чарговае паседжаньне РГ Асамблеі НДА
Асамблея: прагрэсу ў сфэры свабоды аб’яднаньняў і правоў чалавека няма
Асамблея правяла круглы стол ў межах нарады АБСЭ
Брыфінг “Прававы стан няўрадавых арганізацыяў у 2009 годзе”
Экспэрты абмеркавалі Канцэпцыю разьвіцьця трэцяга сэктару
Дзяды Марозы-нелегалы цяпер у мультах