Напрамкі ўдасканалення актаў заканадаўства аб пытаннях дзейнасці няўрадавых арганізацыяў
Стварэнне спрыяльных умоваў для дзейнасці арганізацыяў грамадзянскай супольнасці на сучасным этапе мае на ўвазе:
-
Набліжэнне да заяўляльнага прынцыпу рэгістрацыі грамадcкіх аб’яднанняў, як гэта ўжо зроблена для камерцыйных юрыдычных асобаў.
-
Адмена артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса і скасаваньне забароны на дзейнасьць незарэгістраваных грамадскіх аб’яднаньняў.
-
Выкананьне рашэнняў Камітэта па правах чалавека ААН ды іншых міжнародных органаў што да выпадкаў неабгрунтаванага абмежавання і парушэння правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку па пытаньнях парушэньня свабоды аб’яднаньняў.
-
Скасаванне забароны на выкарыстанне ў якасці юрыдычнага адрасу некамерцыйных арганізацыяў (грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партыяў, а таксама іх арганізацыйных структур, фондаў, установаў) прыватных кватэраў, якія належаць заснавальнікам гэтых арганізацыяў. Цяпер гэтая забарона рэалізуецца на падставе артыкула 272 Грамадзянскага Кодэксу і артыкула 8 Жыллёвага Кодэксу. Скасаванне забароны можа быць ажыццёўленае праз прыняццё асобнага нарматыўнага акту паводле аналогіі з Дэкрэтам Прэзідэнта N29 ад 17 сьнежня 2002 г., які ўсталяваў законнасць размяшчэння юрыдычных адрасоў унітарных прадпрыемстваў па месцы жыхарства заснавальніка.
-
Заканадаўчае замацаванне прадастаўлення грамадскім аб'яднанням, палітычным партыям, прафсаюзным арганізацыям права ільготнай арэнднай стаўкі пры размяшчэнні сваіх юрыдычных адрасоў у арэндаваных памяшканнях, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай альбо камунальнай уласнасці.
-
Лібералізацыя заканадаўства па атрыманні ахвяраванняў з улікам рэальных патрэбаў беларусакага грамадства, у тым ліку удасканаленне заканадаўства аб атрыманні замежнай бязвыплатнай дапамогі.
-
Распрацоўка адкрытай і празрыстай сістэмы фінансавання няўрадавых арганізацыяў з дзяржаўнага бюджэту ды інфармаванне грамадства пра такое фінансаванне.
-
Распрацоўка працэдуры падпісання і выканання дамоваў аб супрацоўніцтве паміж дзяржаўнымі органамі і няўрадавымі арганізацыямі, у тым ліку праз нарматыўнае замацаванне механізмаў дзяржаўнага сацыяльнага заказу.
Канцэпцыя развіцьця грамадзянскай супольнасці Беларусі (тэкст)