Стратэгічны плян разьвіцьця Асамблеі
Бачаньне разьвіцьця Асамблеі НДА
Вынікам сваёй дзейнасьці мы бачым разьвіты трэці
сэктар Беларусі, дзе Асамблея выступае мэханізмам прасоўваньня інтарэсаў НДА.
Асамблея зьяўляецца аўтарытэтным аб’яднаньнем НДА і грамадзянскіх ініцыятываў,
якое спрыяе разьвіцьцю дэмакратычнай прававой дзяржавы і ўплывае на зьмены ў
грамадзтве. Сяброўства ў Асамблеі прэстыжнае і карыснае.
Асамблея - адкрытая да супрацоўніцтва пляцоўка з
адладжаным мэханізмам абмену інфармацыяй. Асамблея мае моцныя рэгіянальныя сувязі.
Кожны сябра Асамблеі можа знайсьці сабе адпаведных партнэраў і паплечнікаў.
Асамблея садзейнічае разьвіцьцю НДА, спрыяе ўкараненьню
стандартаў якасьці іх працы. Вынікі такой дзейнасьці сыстэматычна аналізуюцца
і ацэньваюцца.
Асамблея выконвае ролю своеасаблівага рэсурсавага
цэнтру: мае бібліятэку, базы зьвестак (НДА, заканадаўства, донары, мэтадычная
і інш.).
Асамблея - фармалізаванае і структураванае аб’яднаньне, мае
свае нарматыўныя дакумэнты, якія прызнаюць усе сябры Асамблеі. Правілы ўзаемадзеяньня
паміж сябрамі Асамблеі рэглямэнтаваныя, дзейнічаюць дакладна вызначаныя працэдуры
прыняцьця рашэньняў і дакумэнтаў ад імя аб’яднаньня.
Місія
Асамблея НДА - добраахвотнае аб’яднаньне
грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятываў, якія свабодна выбіраюць розныя формы
арганізацыйнага ўзаемадзеяньня, кіруючыся прынцыпамі раўнапраўя і
самастойнасьці, і вызнаюць дэмакратыю і незалежнасьць Беларусі
як свае каштоўнасьці. Гэтыя прынцыпы замацаваныя ў статутных і праграмных дакумэнтах
арганізацыяў - сябраў Асамблеі.
Асамблея спрыяе разьвіцьцю арганізацыяў-сябраў і
станаўленьню грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
Дзейнасьць Асамблеі НДА скіраваная ў першую
чаргу на зарэгістраваныя і незарэгістраваныя арганізацыі і грамадзянскія ініцыятывы,
якія ўваходзяць у склад Асамблеі.
Пад грамадзянскай ініцыятывай мы разумеем часткова
фармалізаванае кароткатэрміновае ўтварэньне з часовай структурай.
Таксама Асамблея працуе з НДА - ня сябрамі
Асамблеі, зарэгістраванымі і незарэгістраванымі арганізацыямі і грамадзянскімі
ініцыятывамі.
Дзейнасьць Асамблеі скіраваная ў тым ліку на падтрымку
і разьвіцьцё ініцыятыўных групаў - кола грамадзянаў, якое ня мае структуры і
працэдураў фармалізацыі, але мае намер рэалізацыі пэўных мэтаў.
Арганiзацыйныя прынцыпы Асамблеi:
- добраахвотны ўдзел і самастойнасьць арганiзацыяў-сябраў;
- неўмяшаньне Асамблеі ва ўнутраныя справы арганізацыяў - сябраў Асамблеі;
- роўныя правы сябраў Асамблеі;
- дэмакратычныя працэдуры прыняцьця рашэньняў;
- салідарнасьць і супрацоўніцтва сябраў Асамблеі дзеля дасягненьня агульных мэтаў.
Стратэгічныя накірункі дзейнасьці Асамблеі НДА,
Мэты і задачы
I. Прасоўваньне інтарэсаў шляхам
салідарных дзеяньняў
Мэта: Стварыць эфэктыўныя мэханізмы прасоўваньня інтарэсаў
НДА.
Задачы:
- Прыцягнуць максымальную колькасьць арганізацыяў
да ажыцьцяўленьня салідарных дзеяньняў і паспрыяць стварэньню і пашырэньню
мэтавых кааліцыяў;
- Удасканаліць сыстэму калектыўнай абароны
НДА шляхам умацаваньня юрыдычных службаў на базе арганізацыяў - сябраў Асамблеі.
- Садзейнічаць сыстэматычнай працы НДА дзеля
ўдасканаленьня нацыянальнага заканадаўства, якое забясьпечвае ўмовы існаваньня
трэцяга сэктару (пытаньні, зьвязаныя з рэгістрацыяй, абкладаньнем падаткамі,
дабрачыннай дзейнасьцю, юрыдычнымі адрасамі, сацыяльнымі замовамі), а таксама
дзеля абароны інтарэсаў НДА ў судовай сыстэме.
- Удасканаліць мэханізмы прасоўваньня інтарэсаў
беларускіх НДА на міжнародным узроўні.
- Наладзіць адносіны зь людзьмі, якія ўплываюць
на прыняцьце рашэньняў (дэпутаты, бізнэсоўцы, журналісты, аўтарытэтныя асобы).
II. Удасканаленьне формаў і мэтадаў камунікацыі
паміж сябрамі Асамблеі і зьнешнім асяродзьдзем
Мэты:
Палепшыць імідж НДА ў грамадзтве.
Задачы:
- Удасканаліць сыстэму інфармаваньня сябраў
Асамблеі па тэмах, зьвязаных з прамоцыяй НДА ў грамадзтве (праз часопіс “Асамблея”,
сайт, Форум, сустрэчы і інш.);
- Праводзіць штогадовы аналіз іміджу НДА
ў грамадзтве;
- Спрыяць арганізацыйнай працы дзеля падрыхтоўкі
тых актывістаў НДА, што спэцыялізуюцца на сувязях з грамадзтвам;
- Распрацаваць і апрабаваць мадэлі грамадзкіх
і інфармацыйных кампаніяў на нацыянальным і рэгіянальным узроўні;
- Наладзіць сыстэму кансультаваньня і экспэртызы
ў іміджавай дзейнасьці НДА (рэкляма, PR, выдавецкая дзейнасьць і г.д.);
- Падрыхтоўка і правядзеньне Форумаў.
Стварыць умовы для арганізацыйнага разьвіцьця сябраў Асамблеі.
Задачы:
- Праводзіць аналіз інтарэсаў і патрэбаў НДА ў аргразьвіцьці.
- Праводзіць аналіз прафэсійна-кансультацыйнага асяродзьдзя па аргразьвіцьці
(кансультантаў, міжнародных і мясцовых НДА, якія займаюцца аргразьвіцьцём;
экспэртаў, якія аналізуюць працэсы разьвіцьця 3-га сэктару; сфэры
паслугаў, адукацыйных праграмаў, дасьледваньняў).
- Забясьпечыць прасоўваньне культуры аргразьвіцьця праз папулярызацыю дасягненьняў
дзейнасьці НДА, абмен досьведам выкарыстаньня напрацовак у сфэры аргразьвіцьця.
- Забясьпечыць функцыянаваньне віртуальнага каталёгу інфармацыйна-мэтадычных
рэсурсаў па аргразьвіцьці НДА, адкрытага для ўсіх сябраў Асамблеі.
- Арганізаваць агульную інфармацыйную прастору,
наладзіць сталую камунікацыю паміж працуючымі ў Беларусі спэцыялістамі па
аргразьвіцьці і НДА, якія вывучаюць культуру аргразьвіцьця і выкарыстоўваюць
яе нормы ў сваёй практычнай дзейнасьці.
Пашырыць прысутнасьць НДА ў інфармацыйнай прасторы.
Задачы:
- Весьці сталую працу з журналістамі і рэдактарамі
СМІ;
- Пашырыць аўдыторыю сайту з наладжанай зваротнай
сувязьзю;
- Пашырыць чытацкую аўдыторыю часопіса “Асамблея”;
- Удасканаліць прэс-службу Выканаўчага бюро
і наладзіць каардынацыю паміж прэс-службамі сябраў Асамблеі.
Увесьці
ў практыку шырокае абмеркаваньне актуальных для грамадзтва і НДА праблемаў і
шляхоў іх вырашэньня.
Задачы:
- Праводзіць сыстэмную працу дзеля збору
інфармацыі пра формы ўзаемадзеяньня з мэтавай аўдыторыяй, шляхі вырашэньня
праблемаў дзеля пошуку найбольш эфэктыўных формаў камунікацыі;
- Наладзіць выкарыстаньне базы зьвестак экспэртаў
па розных сацыяльна-эканамічных праблемах;
- Стварыць умовы для рэалізацыі публічнага
абмеркаваньня праблемаў сябрамі Асамблеі.
III. Маніторынг, аналіз і ацэнка дзейнасьці
грамадзкага сэктару
Мэта: Забясьпечыць сыстэматычнае паступленьне аналітычнай
інфармацыі пра стан грамадзкага сэктару арганізацыям - сябрам Асамблеі дзеля
павышэньня эфэктыўнасьці іх дзейнасьці.
Задачы:
- Праводзіць штогадовы маніторынг і аналіз
праблемаў і патрэбаў НДА - сябраў Асамблеі;
- Забясьпечыць сталае функцыянаваньне сыстэмы
маніторынгу, аналізу і ацэнкі дзейнасьці грамадзкага сэктару.