Асамблея НДА - найбуйнейшае ў Беларусi аб’яднаньне грамадзкіх арганізацыяў ды ініцыятываў, якiя вызнаюць дэмакратыю і незалежнасьць Беларусі як свае каштоўнасьці, і злучылі свае сілы дзеля абароны сваіх правоў ды інтарэсаў, дапамогі ў станаўленьні арганізацыяў, наладжваньня сувязяў, абмену інфармацыяй і ідэямі.

Заснаваная ў 1997 годзе.

Аб’ядноўвае 264 (21.04.2009) арганізацыяў ды ініцыятываў з усіх рэгіёнаў Беларусі па розных кірунках дзейнасьці: праваабарончы, моладзевы, сацыяльны, экалягічны, адукацыйны, жаночы, падтрымка іншых НДА.

Місія

Асамблея спрыяе разьвіцьцю арганізацыяў-сябраў і станаўленьню грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.

Асноўныя мэты

  • прасоўваньне і адстойваньне інтарэсаў НДА Беларусі;
  • забесьпячэньне камунікацыі паміж грамадзкімі арганізацыямі;
  • дапамога ў працы НДА;
  • маніторынг, аналіз і ацэнка стану грамадзкага сэктару і прававога становішча.

Арганiзацыйныя прынцыпы

  • добраахвотны ўдзел і самастойнасьць арганiзацыяў-сябраў;
  • неўмяшаньне Асамблеі ва ўнутраныя справы арганізацыяў - сябраў Асамблеі;
  • роўныя правы сябраў Асамблеі;
  • дэмакратычныя працэдуры прыняцьця рашэньняў;
  • салідарнасьць і супрацоўніцтва сябраў Асамблеі дзеля дасягненьня агульных мэтаў.